- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цікавая знаходка Фонды Брылеўскай сельскай бібліятэкі захоўваюць нямала цікавага. Напрыклад, напярэдадні 12 красавіка -- Дня касманаўтыкі -- з асаблівым хваляваннем гартаюцца пажоўклыя старонкі кнігі Барыса Магілеўскага «Жизнь Пирогова», якая выдадзена ў 1953 годзе ў Маскве. Гэта мастацкая біяграфія вядомага рускага хірурга XIX стагоддзя Мікалая Іванавіча Пірагова. На першы погляд, тут няма ніякай сувязі з касманаўтыкай, але на старонцы 193, дзе гаворка ідзе пра адзін з эпізодаў мінуластагодняй Каўказскай вайны, узгадваецца прозвішча пірагоўскага пацыента -- Юрый Гагарын. Такое поўнае супадзенне імёнаў і прозвішчаў -- рэч даволі рэдкая, а ў кантэксце нашай памяці пра касмічную падзею -- і наогул містычная. А калі сюды дадаць, што нашы Брылі знаходзяцца побач з Магілевам, а прозвішча аўтара кнігі Магілеўскі, то містычныя аналогіі толькі ўзмацняюцца.