- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 кастрычніка ў Бабруйску пачалося свята - 10-ы рэспубліканскі фестываль - кірмаш “Дажынкі 2006”. Наш Магілёўскі раён быў там прадстаўлены вельмі дастойна. Трэба адзначыць, што сёлета па вобласці менавіта ў Магілёўскім раёне была самая высокая ўрадлівасць зерневых і зернебабовых культур - 31,5 цэнтнера з гектара. Важкі ўклад у раённы хлебны каравай унеслі працаўнікі і нашай гаспадаркі. Кожны раён рыхтаваў сваю праграму ў агульным свяце. І адным з галоўных элементаў гэтых праграм была вершаваная візітоўка раёна. Для Магілёўскага раёна такую візітоўку было даручана напісаць Міколу Яцкову. І чытачы “Брылеўскага летапісу” маюць эксклюзіўную магчымасць азнаёміцца з гэтым творам.