- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра ваду, калодзежныя кольцы і праваслаўны храм 5 ліпеня 2007 г. адбылася чарговая сесія Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Прысутнічалі дэпутаты А. У. Аляксейкова, Н. А. Ярмаш, А. М. Яцкова, Н.Ф.Смалякова, Г.У.Балахонава, Л.А.Васіленка, Н.А.Нюнько, сакратар сельвыканкама Л.М.Бураева. Вёў паседжанне старшыня сельсавета У. І. Мажораў. На парадку дня было некалькі калькі пытанняў. Але асноўнае - аб стане водазабеспячэння ў населеных пунктах сельсавета. Уладзімір Ільіч Мажораў акрэсліў усю складанасць гэтай праблематыкі і звярнуў увагу на тое, што самае цяжкае становішча з водазабеспячэннем насельніцтва склалася ў вёсках Машанакі і Макаранцы. У Машанаках працуе толькі адна водазаборная калонка. У Макаранцах сетка калонак існуе, але яна вельмі старая і патрабуе капітальнага рамонту. Кіраўніцтва СВК “Макаранцы” ў свой час не перадала сетку на баланс “Жылкамунгаса”, а зараз і камунгасаўскія спецыялісты не вельмі жадаюць яе браць, бо тут трэба рабіць праектную дакументацыю, а гэта вялікія грошы.