- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзённыя пытанні 20 мая 2008 г. у выканкаме Брылеўскага сельскага Савета адбылася чарговая штотыднёвая “планёрка”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў праінфармаваў прысутных аб пытаннях, якія ўзнімаліся 19 мая на “планёрцы” у райвыканкаме. У прыватнасці, старшыня райвыканкама А.І.Разганаў зрабіў заўвагу на тое, што будаўніцтва вадаправода ў в.Машанакі выйшла за рамкі існуючай сметы. Таксама кіраўнік раёна звярнуў увагу на неабходнасць будаўніцтва агароджы на могілках у в. Зарудзееўка. У. І. Мажораў паведаміў, што пытанне агароджы “Малееўскіх” могілак знаходзіцца ў стадыі практычнага вырашэння. Таксама была звернута ўвага сакратара сельсавета Надзеі Іванаўны Рамашкевіч на далейшую аптымізацыю справаводства ў сельскім Савеце.