- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замачылі Аднойчы, у далёкім 1999 годзе, Уладзімір Пуцін, які ў той час быў прэм’ер-міністрам Расіі, сказаў наступнае: “Мы будем преследовать террористов всюду. Вы уж меня извините, если в туалете поймаем, то и в сортире их замочим, в конце концов. Всё, вопрос закрыт окончательно”. Менавіта гэтыя легендарныя словы ўсплылі ў памяці, калі 11 жніў ня на падворку па вуліцы Юбілейнай жыхары дамоў №№ 6 і 8 замест грамадскай прыбіральні у бачылі вось гэту жудасную выяву. Падумалася: можа, насамрэч які - небу дзь тэрарыст, ехаўшы да Бен-Ладэна праз Брылі, забег сюды па малой ці вялікай патрэбе і яго “замачылі” крылатай ракетай?.. Але хутка высветлілася, што прыбіральню разбу рыла не ракета, а брыгада нашага “Каму нгаса”. Бо вырашана замест той халу пкі, у якую даводзілася заходзіць з рызыкай для жыцця, пабудаваць нешта новае. Рэч вельмі неабходная, і трэба хутка распачынаць бу доў лю. Бо жыхары двух двухпав ярховак зараз у глыбокім задуменні: што рабіць? Ці ісці праз дарогу да суседзяў , ці асвойваць брылеўскае наваколле, ці наогу л нінічога не есці - каб ніякіх адходаў не было...