- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па законах ваеннага часу 23 чэрвеня 2008 г. нашы Брылі на кароткі час апынуліся на ваенным становішчы: праводзіліся планавыя вучэнні, у ходзе якіх правяралася работа пункта збору і адпраўкі ваеннаабавязаных Брылеўскага сельвыканкама. У ролі экзаменатараў і кансультантаў выступілі прадстаўнікі Магілёўскага аб’яднанага ваеннага камісарыята -- галоўны спецыяліст мабілізацыйнага аддзялення Уладзімір Брунавіч Трэйель і інспектары па ўліку і браніраванню мабілізацыйнага аддзялення Алена Станіславаўна Лібузер і Святлана Віктараўна Ерашэнка. Яны ўважліва сачылі за дзеяннямі адказных асоб нашай брылеўскай мабілізацыйнай структуры і пры неабходнасці рабілі слушныя заўвагі. Былі акрэслены схемы неабходных дачыненняў паміж рознымі структурамі, -- напрыклад, між сельвыканкамам і раённым аддзяленнем унутраных спраў.