- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каб прыгожа было 27 чэрвеня 2008 г. адбылася чарговая сесія Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня -- добраўпарадкаванне населеных пунктаў сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў акрэсліў тое, што было зроблена апошнім часам і тое, што плануецца зрабіць. У прыватнасці, былі адрамантаваны калодзежы ў вёсках Макаранцы, Качурына, Зарудзееўка, праведзены вадаправод у Макаранцах. Плануецца дарабіць агароджу ў Макаранцах і, калі застануцца будаўнічыя матэрыялы, то і вакол калодзежаў. Да верасня плануецца адрамантаваць дарогу паміж вуліцамі Першамайская і Палявая ў Брылях. Ёсць пытанні да “Жылкамгаса” наконт утрымання ў належным стане палігонаў для смецця. Плануецца, што гэтай арганізацыі будуць выдзелены грошы для набыцця смеццявозаў. Самая галоўная складанасць у справах добраўпарадкавання -- адсутнасць неабходных грашовых сродкаў там, дзе няма аграгарадкоў. Таму кожны наш жыхар, калі жадае жыць прыгожа, павінен сам рабіць прыгажосць каля свайго дома.