- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юбілейная гісторыя 19 снежня 2006 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева. У свой час ён кіраваў вялізнай краінай - Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, з якой і пачаліся для многіх з нас жыццёвыя шляхі. У гэты юбілейны дзень прапаную чытачам “Брылеўскага летапісу” унікальныя фотаздымкі, якія трапілі да мяне яшчэ пры жыцці Л.Брэжнева. А аддаў іх мне ў 1980 годзе мой інстытуцкі сябар Саша Саліенка, да якога яны трапілі ад ягонага сябра, які адпачываў у “Артэке” - самым вядомым у той час піянерскім лагеры. Аднойчы ў госці да піянераў завітаў Леанід Ільіч, які адпачываў тут побач на сваёй дачы. Юныя ленінцы падрыхтавалі вершаванае выступленне, а потым адбыўся вялікі канцэрт з удзелам вядомых артыстаў савецкай эстрады. Фатаграфаваць Л. Брэжнева было катэгарычна забаронена, але знайшоўся нехта смелы, які здаля і зрабіў гэты здымак. А Сафія Ратару, як можна заўважыць, асабліва знешне і не памянялася, негледзячы на тое, што з моманту гэтага здымка прайшло больш за чвэрць стагоддзя... Такая вось юбілейная гісторыя з фотаздымкамі.