- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Права на выбар Выбары ў мясцовыя Савета пачалі свой адлік з 9 студзеня - з моманту пачатку датэрміновага галасавання. Пяць дзён члены Брылеўскай участковай выбарчай камісіі з раніцы і да вечара працавалі. Суткамі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Працэс, як кажуць, ішоў, і к вечару 13 студзеня планка яўкі выбаршчыкаў у 50% была пераадолена. Выбары ў Брылях адбыліся. А ўжо 14 студзеня, у афіцыйны дзень выбараў, ішла барацьба за “працэнт яўкі”. Трэба сказаць, што сёлетнія выбары вызначыліся даволі вялікай актыўнасцю нашых выбаршчыкаў, негледзячы на тое, што ніякіх дапаможных сродкаў у выглядзе, напрыклад, чарговага рэферэндума, дададзена не было. Звычайна правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы было вельмі складанай справай, улічваючы адносіны народу да гэтых мясцовых структур: “А навошта нам гэтыя дэпутаты? Усё роўна толку ад іх ніякага няма!..” А тут чамусьці народ пайшоў вызначацца і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. Здаецца, нейкія зрухі ў свядомасці людзей адбываюцца. І гэта вельмі добра.