- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарогі, якія мы выбіраем Сёлета вялікая ўвага надавалася дарожнаму будаўніцтву ў нашых вёсках. Услед за новым мастом праз Рудэю, што быў пабудаваны летась, новае асфальтавае пакрыццё лягло праз вёску Качурына. Добра папрацавалі будаўнікі пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Шчэрбы з дарожнага рэмонтна-будаўнічага упраўлення № 128 К У П “Магілёўаблдарбуд” ( генеральны дырэктар Мікалай Дзмітрыевіч Краўцоў). А ў гэтыя кастрычніцкія дні качурынскія абсягі зноў пачулі рокат магутнай будаўнічай тэхнікі: брыгада дарожнікаў пад кіраўніцтвам Рыгора Паўлавіча Аксенцьева робіць асфальтавы з’езд у завулак насупраць хаты Васіля Іванавіча Рамашкевіча. Ладны кавалак старога Кацярынінскага шляху атрымаў новае жыццё.