be
pdf

Брылеўскі летапіс 24 (43)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Ручная работа У нашы дамы прыйшло цяпло -- пачаўся чарговы ацяпляльны сезон. Брылеўцы ведаюць, што ў нас ёсць кацельная і там працуюць адказныя за сваю справу людзі. Але якімі намаганнямі здабываецца неабходнае цяпло, ведае не кожны. Таму і друкуем мы гэтыя фотаздымкі. Я магу зразумець, што ў нашай краіне ўсталяваўся рэжым эканоміі з пераходам на мясцовае паліва. Але асабіста мне не вельмі зразумела, чаму Леанід Уладзіміравіч Смяшкоў, а таксама і астатнія работнікі брылеўскага ўчастка “Жылкамунгаса” павінны вось такім дапатопным чынам вырабляць цяпло для нашых дамоў і ўстаноў? Гэта ж колькі трэба здароўя, каб пасекчы такія калоды? А потым яшчэ дацягнуць да топкі, укінуць, паварушыць, выгарнуць вуголле... Я не ведаю, якія тут існуюць стандарты ды расцэнкі і толькі спадзяюся на тое, што хлопцы за такую працу атрымліваюць неблагія грошы. Бо ручная работа заўсёды цэніцца і каштуе дорага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2007-11
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2007 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org