- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга. Нараджэнне верша - рэч незразумелая. Адкуль што бярэцца ніхто не ведае. Ёсць адчуванне, што словы гэтыя ідуць аднекуль з неба, ад Бога. Трэба толькі пэўныя абставіны і адпаведны настрой. Менавіта так і здарылася са мной, калі ў спякотныя ліпеньскія дні шлях закінуў мяне з нашых Брылёў у сталіцу Ўкраіны горад-герой Кіеў -- на семінар рэдактараў недзяржаўных выданняў. Сабраліся цікавыя людзі, каб паслухаць пра цікавае і патрэбнае, каб агледзецца навокал -- а як жа тут людзі жывуць? І раптам напісаліся вершы. І склаліся ў кніжку, якая палучыла назву “Хрышчацік”. Па ходу аповеведа яны будуць узнікаць на гэтых старонках -- каб адчуваўся подых тых хвілін.