- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стан і перспектывы. 29 верасня 2007 года на сваю чарговую сустрэчу з усіх куткоў Магілёўшчыны з’ехаліся рэдактары недзяржаўных выданняў, каб абмеркаваць стан і перспектывы развіцця маланакладнай дэмакратычнай прэсы. У госці да іх завіталі юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Іванавіч Пастухоў і Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Рэй распачаў Рыгор Андрэевіч Кастусёў, звярнуўшы увагу на тое, што апошнім часам неяк сцішыліся выдавецкія тэмпы нашых выданняў і трэба звярнуць асаблівую ўвагу на графік іх падрыхтоўкі і выхаду ў свет. Генадзь Вітольдавіч Суднік паклаў перад сабой стос друкаў і з вышыні свайго неабсяжнага журналістскага вопыту пачаў іх аналізаваць. І часам было бачна, што суднікаўская прыродная далікатнасць не дае яму магчымасці казаць тое, што трэба было б сказаць некаторым нашым калегам.