- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя... Час, калі ў цэлым у літаратуры назіраецца спад, пакуль што не яўны, не відавочны для чытачоў, для крытыкі, бо наўкол — дэкарацыі ўздыму. Але ў рэальных навальніцах грамадскага жыцця выспяваюць свежыя сілы. У творчы працэс уключаюцца празаікі i паэты, здольныя не толькі падтрымаць, але i ўзняць узровень сучаснай нашай літаратуры, надаць ёй новыя якасці, разнастаіць яе жанрава, стылёва, тэматычна. Сёння ўжо гэта можна сцвярджаць без асаблівай рызыкі памыліцца.