- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: ARBEIT MACHT, нах! Праца робіць свабодным. Праца ператварыла малпу ў чалавека. Тыя, хто выдумляе такія ідыёмы для ідыётаў, наўрад ці калі-небудзь працавалі самі. А табе цяпер застаецца атрымаць дыплём і ўсё жыцьцё заганяцца на двух месцах за $200 у месяц. Пры гэтым лісьліва зазіраць шэфу ў вочы ("выкіне сёньня ці праз тыдзень?") і цэлы год адкладаць, каб зь 15 па 30 ліпеня прапаласкаць сваю дупу ў моры і падставіць яе пад сонца. Хто ты пасьля гэтага? Гамадрылам быў - гамадрылам і застаўся. Энгельс ня меў рацыі. Праўда, ёсьць запасны варыянт. "ПРАЦА АДПАЧЫНАК". Ці атрымаецца ў цябе зьвесьці гэтае да = ? Залежыць ад таго, наколькі ты не падобны да іншых. Тут мы табе не дарадцы, таму што: - мы не выпісваем рэцэпты - для гэтага ёсьць 33-я паліклініка; - мы не ўстаўляем мазгі - для гэтага існуюць "прэподы", чыноўнікі, гопнікі etc. Мы робім так, як НАМ падабаецца. Менавіта таму нам хопіць нахабства не закатваць гістэрыкі з-за таго, што на гэтай старонцы некаторы час будзе стаяць "наклад: 299". Калі цябе прэ, то нафіг умоўнасьці. Як сказаў бы клясык teenage-reading тыпу Ўэлша: "Чувак, ты РЭАЛЬНА хочаш быць свабодным? Тады, прыкінь, табе сюды".