- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: ОЛЬДСКУЛ ФЛЭЙВАР Адзін наш знаёмы грае ў менскім "рок-гурце". Нічога асаблівага - музыка і музыка. На лаўры Electric Six ягоны ансамбель не прэтэндуе. Але лахацца з рэпэртуарам які год таксама задрала. Паколькі чувак крэатыўны, лягічна, што аднойчы яго асяніла: будзем Oasis'aм! Некалі Мулявін не наваліў са страху перад прыдуркаватымі заўзятарамі ВІА The Beatles. Спакойна ўзяў і пачаў рабіць нешта дзіка прыкольнае зь беларускага ольд-скулу (ну там усялякія "Касіў Ясь...", "Рана на Йвана" etc.). У выніку "заўзятары" здуліся, а "Песьняры" парвалі усіх і сталі крутымі. Калі падумаць, дык у нашага чувака ёсьць ІДЭЯ - ён таксама хоча быць крутым. І больш яму, лічы, нічога ня трэба, толькі: - адрасьціць ольдскульныя бакі і вусы, - пашыць вінтажныя клёшы і кашулю, - і стаць са сваімі пацыкамі мясцовымі Oasis'амі. Калі ты і па ключавых словах нефіга не разумееш, мы табе дапамагчы ўжо нічым ня зможам. А ў чувака шанцы ёсьць. Таму што заюзанае "не падобныя да іншых" бла- бла- бла ён разглядае як прамое ЦУ да дзеяньняў. Адно што трэба памятаць - з ольд-скулам галоўнае не перабаршчыць (гл. нью-скул Мулявіна). Пасьля можаш ня выбрацца.