- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list... РСС-2: ЭКШН! дабро пачынае і перамагае "Кожны пяты жыхар плянэты вымушаны існаваць на менш чым адзін даляр у дзень. Штодня па ўсім сьвеце праз скрайнюю галечу памірае каля 30 000 дзяцей. Мы хочам, каб беднасьць стала гісторыяй". 3 такім няхітрым мэсыджам сёлета ўвесну выступілі брытанцы з сацыяльнай ініцыятывы Make Poverty History. Выраз "сацыяльная кампанія" ва ўяўленьні сярэдняга беларуса як максымум выкліча нескладаны візуальны шэраг: вось піянэры пераводзяць праз вуліцу бабульку, вось дактары-настаўнікі-і-ўсе-ўсе-ўсе садзяць дрэўцы на суботніку. I ўсё гэта - з абавязковым надрывам у голасе дыктара і з танным кандовым відэашэрагам. Аказваецца, ўсё можна рабіць прыгажэй, калі своечасова паварушыцьзьвілінай. ...Усё, што ім трэба было зрабіць, гэта зьявіцца ў кадры і "клікнуць" - банальна шчоўкнуць пальцамі. Такім чынам Кейт Мое, Бона (якое ж дабро бяз Бона!), Кляўдыя Шыфэр, Брэд Піт, Джастын Тымбэрлэйк і іншыя зоркі абсалютна рознай "зьвязьдзістасьці" ўжо некалькі месяцаў падтрымліваюць дзяцей з Афрыкі і Азіі. Маўляў, усё проста: не палянуйся, зайдзі на www.makepovertyhistory.org і клікні на патрэбную спасылку. А там – пастаў галачку ("так, я хачу клапаціцца пра малога зь беднай краіны") і пазнач суму, у якой выразіцца твой клопат. Насамрэч, што такое нейкія 25 фунтаў у параўнаньні з сусьветнай рэвалюцыяй? "Самае сэнсацыйнае відэа сэзону", - менавіта так часопіс i-D назваў гэты "клік-ролік". А ўсяго толькі і спатрэбілася: камэра (1 шт.), белы фон (1 шт.) і зоркі шоўбізу (каля 15 шт.).