- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list... Рэбэка - бадай, самая вядомая жанчына Брытаніі пасьля каралевы і прынцэсы Дыяны. Рэбэку любяць: яна можа надрукаваць на першай паласе фота Садама ў майтках, можа запраста спытацца ў Тоні Блэра, ці здольны той "пяць разоўза ноч". Рэбэку ненавідзяць: называюць дылетанткай, а часам нават малююць у вобразе мухі, што поўзае сярод калдэшак. Але Рэбэцы паралельна. Рэбэка Ўэйд, галоўны рэдактар галоўнага брытанскага таблёіду The Sun (3 200 000 копіяў штодня), сьпіць па 4-5 гадзін. Пры гэтым знаходзіць час, каб чыркануць пару словаў на мыла звычайнаму журналісту моладзевага часопіса CD з далёкай Беларусі. "Belarus? Oh, lovely!" - рэагуюць на званкі яе падначаленыя. I хвілін на 10 адрываюцца ад чарговых гісторыяў пра прынца Гары ды ад фотак, купленых за шалёныя бабкі ў папарацы. Ім цікава. Жоўтыя газэты харчуюцца скандаламі вакол VIPs. Калі ў краіне толькі адзін VIP, ды і той самы чэсны, якая тут можа быць жоўтая прэса? Таму ў Беларусі няма таблёідаў. Гэты нумар - адзін з варыянтаў, як яны маглі б выглядаць. Наколькі гэты варыянт праўдападобны? Будзем спадзявацца, хутка даведаемся. ПС. Дзякуй сп-ні Рэбэцы Ўэйд і сп-ні Лорне Кармайкл з The Sun за пару ідэяўдля нумару.