- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: FLOOD Тэты сучаснага флуду пачалі рабіць гэта ў 1984-м. Калі яшчэ не было рінтэрнэт-форумаў, а слова flood мела адзінае і цнатлівае значэньне - патоп. ...Маргарэт Тэтчэр - цырульніку: "Зрабіце з маёй галавой што-небудзь, каб падабалася народу". Цырульнік (велічэзнай сякерай зносячы дахжалезнай лэдзі): "Не пытаньне, мэм!" Менавіта з такіх прыколаў дваццаць зь нечым год таму стартавала брытанскае тэлешоў Spitting Image. Панчары пажыцьці і лялечнікі па прафэсіі Peter Fluck і Roger Law (aka Luck i Flaw) замахнуліся на высакародную мэту "палячыць" усё брытанскае грамадзтва: "Калі мы будзем успрымаць усё сур'ёзна, дык нафіг тут усе павар'яцеем". Бацыла першасортнага абсурду пладзілася са страшнай сілай: Les Guignols de I'info ў Францыі, Decodeurs de I'Info ў Бэльгіі, "Куклы" ў Расеі... Старое як сьвет "ня можаш зьмяніць сытуацыю - зьмяні свае адносіны" флудэры разьвярнулі іншым бокам: там, дзе любы нармальны чэл быў здольны хіба што на глыбока табуяваную лексыку, яны выдаюць абсалютна неадэкватнае "гы-гы-гы", што ўводзіць у ступар нават самых "моцных гэтага сьвету". Што такое флуд? Лягчэй гэта адчуць пятай кропкай, чым патлумачыць на пальцах. Упэўнена можна сказаць толькі адно: гэтыя маленькія crazy-чалавечкі дапамагаюць заставацца нармальнымі ўсім астатнім вялікім чалавечкам.