be
html

CD, Студэнцкая Думка 12/2003

Сапраўдныя пацаны не шыраюцца, не здымаюцца ў мыльных опэрах і ня румзаюць. Яны не накрываюцца чатырохколымі матацыкламі на роўным месцы. Сапраўдныя пацаны баразьняць прасторы Сусьвету на супэрмагутных касьмічных караблях і нават у тры тысячы год выглядаюць як агуркі, таму што карыстаюцца выключна кампактнымі люмінісцэнтнымі лямпамі цокальнага тыпу. Усіх астатніх мы называем проста - бабы. Сапраўднай бабай у портках апынуўся Озі ОЗБАРН, адзін з герояў тэлесэрыялу Osbornes, у мінулым - вакаліст вядомага гумарыстычнага ВІА "Чорны шабас" (Black Sabbath). 8 сьнежня недалужны 55-гадовы рокер разьбіўся на сваім матацыкле, катаючыся па ўласным маёнтку ў графстве Бэкінгемшыр (Вялікабрытанія). Наехаўшы на перашкоду, ён вылецеў зь сядла і на некалькі сэкундаў памяняўся месцамі са сваім чатырохколым сябрам. У выніку са зламанымі васьмю рэбрамі, левай ключыцай і шыйным пазванком ён быў дастаўлены ў шпіталь і падключаны да вэнтылятара.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-12
  • Рэдактар: Віданава Ірына
  • Copyright: © 2003 by Студэнцкая Думка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org