- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: ЛЮДЗІ БУДУЧЫНІ Нармальная традыцыя - рабіць прагнозы перад Калядамі. Чытаю The Economist, спэшал-эдышн "Сьвет у 2005 годзе". Нічога форсмажорнага: пара рэвалюцыяў, банкруцтва трох-чатырох буйных ТНК, дзясятак новых прэзыдэнтаў. Усё як заўсёды. Дробныя прыемнасьці: па вялікім рахунку ў гэтым нашым "прагнозьніку" імі мы і займаемся. Нашыя героі-2005 пакуль не красуюцца на вокладках форбсаў, эканамістаў і іншай макулятуры, але мы думаем, што ў наступныя год-два не адмажуцца. Хаця... Ня факт, што нехта зь іх ня стане чарговым пшыкам. Як адзін (адзін?) ужо парадкам заюзаны гурт, які ўжо год шэсьць застаецца "надзеяй году". Затое можна сказаць з упэўненасьцю: нам больш падабаюцца "неданоскі", чым "пераноскі". Таму што ў першых усё яшчэ наперадзе. А ты гатовы выбухнуць у 2005-м?