«Чаканне дастала»: вялікая гутарка з Лявонам Вольскім на канале «Жизнь-малина»
2021-02-13 10:15
Рок-кароль Беларусі Лявон Вольскі прыйшоў да Мікіты Мелкозерова у шоў «жыццё-маліна» і распавёў пра сілу мірнага пратэсту і хунту, якая зрабіла жыццё ў краіне немагчымай.
Чаму захапляецца Святланай Ціханоўскай і як сябруе з Сяргеем Міхалком. Калі білі за доўгія валасы і ў чым памылка ўлады ў пытанні забароны БЧБ. Як напісаць хіт «Тры чарапахi» і чаму «чаканне дастала». І круты бліц, дзе Вольскі адказаў на пытанні радкамі са сваіх песень, — у нагрузку.