- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма вітання на 223 годзе Вялікай Эры Плюралізму — замест «добры дзень», або «добрай раніцы» адразу ж цікавіліся крывяным ціскам і апошнім сном суразмоўніка. «Хто такі гэты Радзівіл Сіротка? — напружыў памяць Гай Дубровіч.— З Індаеўрапейскага тэлебачання? 3 Лігі барацьбы супраць мутантаў? А можа, сусед па 7-й верталётнай пляцоўцы? (фрагмэнт)