“Чараўнік Краіны Оз” выйшаў па-беларуску
2024-01-10 22:01
Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову класікі амерыканскай дзіцячай літаратуры — казачнай аповесці Лаймэна Фрэнка Баўма “Чараўнік Краіны Оз”, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе.
Твор на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік, а надрукавала выдавецтва “Тэхналогія”.
Багата аздобленую кнігу выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”. Першыя раздзелы перакладу Сярж Мядзведзеў публікаваў яшчэ ў 2012 годзе для дзіцячага нумару інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры
“ПрайдзіСвет”.