- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Сяргей Харэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.
Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспэцпраектрэстаўрацыя", ў 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсітэце.
Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: "Стары гарадзенскі замак", "Песьня пра зубра", "Пан Блішчынскі", "Китайская каллигафия", уласную "Зьвяры-суайчыньнікі". Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Дудзіцкага, Гілевіча, Разавана, Аксак, Арлова (3 кнігі).
Ад 1991 году -- мастацкі рэдактар газэты "Наша Ніва". У 1992-1994 -- мастацкі рэдактар часопіса "Бярозка", дзе багата друкавалася ягоная графіка... Малюнкі й ілюстрацыі друкаваліся ў "Крыніцы", "Свабодзе", "Нашай Ніве", у розных выданьнях выдавецтва "Беларускай Энцыкляпэдыі. Для сэрыі "Нашыя славутыя землякі" зрабіў партрэты Канстанціна Астроскага, Казімера Семяновіча ды інш. Сотні палітычных карыкатураў і гумарыстычных малюнкаў у газэтах "Свабода", "Пагоня", "Наша Ніва", у тым ліку клясычныя "Ніякай падтрымкі хуньце!" (жнівень 1991), "Ня зломіш!" (травень 1995).
Суаўтар праектаў "Беларускі калегіюм", "Беларуская Атлянтыда", "Наша страва" ды інш. Уваходзіць у рэдакцыйную Раду праекта "пARTызан". Тэксты С. Харэўскага перакладаліся на венгерскую, польскую, літоўскую, нямецкую, расейскую, украінскую, чэшскую ды інш. мовы.
Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).
Крыніца: be-x-old.wikipedia.org
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай...… More
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і...… More
У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі...… More
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай...… More
Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску...… More
Як «усесаюзны цэнтр» нішчыў беларускую нацыянальную культуру, якую кару, горшую за расстрэл, зазналі савецкія мастакі і што варта дараваць Купалу і іншым пісьменнікам — пра гэтае і многае іншае ў новай кнізе «Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920 — 1991 гг. », выдадзенай у серыі «Невядомая гісторыя»...… More
«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі...… More
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны...… More
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты...… More
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні...… More