Часопіс «Мінкульт» апублікаваў апошні (няскончаны) раман Уладзіслава Ахроменкі
2022-08-12 16:07
Уладзіслаў Ахроменка пісаў у вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з'яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана. Апавяданні, навелы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах.
Перакладзены на ўкраінскую, чэскую, расейскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзвюх соцень арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.
Чытаць раман
«Нясвіжская крыза».