en

Хатэнка Антаніна

Хатэнка Антаніна

Антаніна Хатэнка – паэтка, этнакультуролаг, публіцыст

Нарадзілася 28 красавіка 1956 году на Зэльвеншчыне Гродзенскай вобласці. Расла на хутары з незвычайнай назвай Ліберполь у Ружанскай пушчы, куды бацьку закінуў лёс на працу дырэктарам невялічкай пачатковай школы. Навучалася ў Лыскаўскай, Ружанскай сярэдніх школах, Пружанскай школе-інтэрнаце на Берасцейшчыне.

Закончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытуту этнаграфіі, фальклору і мастацтвазнаўства АН БССР. Працавала ў выдавецтве “Народная асвета”, Беларускім фондзе культуры, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, на Белдзяржтэлерадыё, на радыё Рацыя і радыё Свабода.

Выдала кнігу паэтычнай публіцыстыкі “Зніч крыжовых дарог” (Мінск, 1992); кнігу-паэму “Здзічэлае рэха вясны” (Кліўленд, ЗША, 1999); зборнік вершаў “Тры грацыі” (супольна з Нінай Мацяш і Аўгінняй Кавалюк) – Санкт-Пецярбург, 2002. Аўтар даследчых нарысаў па народнай культуры беларусаў “Чалавек у далонях Сусвету”, друкаваных напрыканцы 2000-х у часопісе “Роднае слова”.

Творы паслядоўна публікуюцца ў перыядычных выданнях Беларусі: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.

Хатэнка Антаніна :: Publications

pdf

Дзеяслоў 109

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 102

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 9 (157) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (126) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе...… More

pdf

Верасень 16

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка...… More

pdf

Тэрмапілы 13

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая"...… More

pdf html

Дзеяслоў 25

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль...… More

Роднае слова 3(111)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Барвенава Ганна, Падарожжа ў Рэнесанс: Аб рабоце Рыцарскіх клубаў * Барчук Ала, Грымаць Адам, "Прабачце, мілыя матулі..": Вобраз маці ў станаўленні маральных ідэалаў старшакласнікаў * Вабішчэвіч Віктар, Мова як кампанент нацыянальнай самасвядомасці * Галоўка Сяргей, Сярод старасвецкіх...… More

Роднае слова 5(101)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй...… More

Роднае слова 3(99)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абабурка Мікола, «...Трэба добра абшарыць кішэні свае памяці...»: Нататкі пра «згубленыя» словы * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Франчэска Пятрарка. Сталае Адраджэнне * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум пра Івана Мележа з нагоды юбілею * Вашко Паўліна, Аповед...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org