be
epub

Чацвёртая няўдача

Быкаў Васіль
Апавяданнe

То была цяжкая работа. Хай бы лепш ужо трапіўся глей, яго як—ніяк можна быіло б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. У гэтай жа праклятай лесавой зямлі, скрозь перавітай тоўстымі, як бізуны, і цвёрдымі, як дрот, яловымі каранямі, мала карысці ад кіркі, лома ці звычайнай штыхавой рыдлёўкі. Адно, што як—колечы памагала Турку капаць гэты акопчык, была сякера. Салдат раз—пораз выпростваўся з ямы, якая патроху, але ўсё ж глыбела, браўся за гразкае тапарышча і блішчастым затупленым лязом сек у цвёрдай зямлі непадаткія смаляныя карані. Пасля ён браў з кута рыдлёўку і кідаў ёю цераз плячо земляныя ацяробкі. Буйнейшыя камякі шасталі непадалёк у альховым кусце, а рассыпістая драбяза, падхопленая ветрам, пыльна трусіла на яго спіну, шыю, пілотку. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1965
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1965 by Васіль Быкаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org