- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінулы 1998 год быў адзначаны ўзмацненнем націску афіцыйных улад на недзяржаўныя СМІ. Папраўкі і дапаўненні, унесеныя ў Закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", гранічна абмежавалі канстытуцыйныя правы грамадзян на свабоду слова і інфармацыі, адкрылі шырокую прастору для чыноўніцкай нарматворчасці. Выканаўчая ўлада шляхам выдання падзаконных актаў рэгулярна парушае палажэнні Канстытуцыі, якія гарантуюць грамадзянам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі, на свабоду думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Справа дайшла да таго, што ў дзейнасць СМІ ўмешваюцца ўжо не толькі ведамствы, але і асобныя дзяржаўныя чыноўнікі. (фрагмент)