- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 26 сакавіка 1998 года кіраўнікам міністэр-стваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання ўрад Беларусі разаслаў службовы ліст «Об усилении контрпропаганды выступлений оппозиционной прессы». У адпаведнасці з гэтым дакументам, дзе робіцца спасылка на нідзе не апублікаваны ліст прэзідэнта Беларусі ад 17 сакавіка 1998 г., службовым асобам забаронена перадаваць недзяржаўным СМІ афіцыйныя дакументы альбо каменціраваць іх, а дзяржаўным установам і прадпрыемствам - размяшчаць у недзяржаўнай прэсе рэкламу. Той факт, што гэты дакумент прызначаны «для службовага карыстання», не можа прымусіць БАЖ абысці факт яго існавання маўчаннем. Апроч усяго, спроба ўтаіваць ад шырокай грамадскасці змест пісьма выклікае яшчэ большую трывогу, паколькі ў ім непасрэдным чынам закранаецца канстытуцыйнае права грамадзянаў Беларусі на атрыманне інфармацыі. (фрагмент)