13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць
у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы,
кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія
прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.
Запачаткаваны ў 2012 годзе ў Мінску, апошнія чатыры гады фестываль праходзіў у Вільні, але сёлета арганізатары вырашылі звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі.
Ужо ў суботу 14 лютага а 12:00 адбудзецца прэзентацыя новых выданняў
Міжанроднага саюза беларускіх пісьменнікаў і
Фонду Kamunikat.org: альманах
«Апостраф» (нумар 5), анталогія турэмнай паэзіі
«Вершы на волю», анталогія сучаснай літоўскай паэзіі «
Горад на гары».
Пазьней а 13:40
прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса«. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.Новая кніга
Валянціны Аксак у
некаторых чытачоў можа выклікаць жаданне падкінуць паленца ў вогнішча
пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб
той нагайстрыў сякеру. Чытачы з інквізіцыі, без сумневу, так бы і
зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашы дні закон
дазваляе пакінуць жывой. Спаліць можна хіба што яе творы — тыя, што, на
думку абураных, выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае — і не
толькі — з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку
варта ўважліва прачытаць напісанае між радкамі гэтай кнігі.
Валянціна Аксак нарадзілася на Нясвіжчыне, жыве ў Мінску. Аўтарка паэтычных кніг «Цвінтар»,
«Капліца»,
«Антычны дождж»,
«Віно з Каліфорніі»,
«Ружоўніца»,
«Дзікая сліва»,
«Завінены рай»,
«Кава ў арліным гняздзе»,
«Трэці Эдэм»,
«Уцёкі з Палесся».
Яе вершы выходзілі ў перакладах на шведскую, літоўскую, польскую,
расійскую, французскую, украінскую, англійскую, дацкую, іспанскую,
румынскую, фінскую і італьянскую мовы.
Наста Кудасава
— адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе
творчасць спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і
выключнай чуласцю да слова. Кнігі вершаў
«Маё невымаўля» і
«Побач» прынеслі аўтарцы прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды і шырокую чытацкую любоў. Нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні.
Субота 14 лютага
12.00—13.00. Новыя выданні
Міжанроднага саюза беларускіх пісьменнікаў і
Фонду Kamunikat.org: альманах
«Апостраф», анталогія турэмнай паэзіі
«Вершы на волю», анталогія сучаснай літоўскай паэзіі «
Горад на гары».
13.40—14.30. Прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману
«Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаюць выдавец
Яраслаў Іванюк і пісьменнік
Уладзімір Арлоў.
Нядзеля 15 лютага