Чэшскі ПЭН асуджае гвалт супраць дэманстрантаў
2020-08-18 15:58
Чэшскі ПЭН выказвае салідарнасць з народам Беларусі і заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека.
«Сябры Чэшскага ПЭН клуба, усведамляючы абавязак актыўна абараняць свабоду слова па ўсім свеце, асуджаюць гвалт з боку сілавых структур супраць дэманстрантаў, якія выказваюць сваю пазіцыю, а таксама супраць выпадковых мінакоў у Мінску і ў іншых месцах у краіне. Асабліва нас непакояць паведамленні пра затрыманне і магчымае знікненне галоўнага рэдактара выдання Наша Ніва Ягора Марціновіча. Заклікаем беларускія ўлады да павагі да свабоды слова і свабоды сходаў і іншых фундаментальных правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі і законнасці».