«Чорны спіс» кніг у Беларусі — што нельга чытаць і за што можна сесці?
2025-11-21 21:35
Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Што агульнага ў Гітлера, Бёрджэса,
Бахарэвіча, Ластоўскага і
Святланы Алексіевіч? Іх кнігі — забароненыя ў Беларусі. Што гэта значыць у рэальнасці? Хто забараняе? Што адбываецца з кнігамі, якія трапляюць у «чорны спіс»? А што — з іх чытачамі? Тлумачым — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце
па спасылцы.