Чым беларуская мова значна адрозніваецца ад расейскай? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў кнігах пра фемінітывы, якія выпусціла сёлета выдавецтва Skaryna Press з Лондана. У Вільні на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які праходзіў 5-6 кастрычніка, выдавецтва прадставіла свае навінкі.
Паводле выдаўца Skaryna Press Ігара Іванова, яны зрабілі другое выданне манаграфіі “Фемінізацыя беларускай мовы” Уладзіслава Гарбацкага.
– Гэта ягоны дактарат, гэта адзіная навуковая праца па фемінізацыі беларускай мовы, напісаная за апошнія 20-30 гадоў. І яна адметная тым, што ён разглядае міжмоўныя сувязі.
Не быў сакрэт для мовазнаўцаў, што беларуская мова адрозніваецца ад расейскай мовы ў сэнсе нашай любові да фемінітываў. Але ў савецкай Беларусі былі абмежаванні ў людзей.
Як кажа Ігар Іваноў, самай папулярнай навінкай, якую яны выпусцілі сёлета, з’яўляецца “Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 года”.
– Гэта альбом фотаздымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага, якая была ў 1928 годзе на Мазыршчыну і Случчыну. І вельмі доўгі час лічылася, што матэрыялы гэтай экспедыцыі цалкам зніклі.
Яго чакалі вельмі доўга і шмат людзей, вельмі шмат запытаў на яго з Беларусі. Таксама набываюць яго бібліятэкі
Сёлета выдавецтва Skaryna Press яшчэ выпусціла “Гід па фемінізацыі беларускай мовы” Уладзіслава Гарбацкага, калектыўную манаграфію “Беларусь у ХХІ стагоддзі”, зборнік вершаў Вольгі Гапеевай “Пад асобнымі коўдрамі”.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя