- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перыяд першай сусветнай вайны, на мяжы Белавежскай пушчы, на месцы дзе крыжаваліся чыгуначныя шляхі Варшава-Валкавыск і Беласток-Белавежа паўставалі прамысловыя прадпрыемствы накіраваныя на эксплуатацыю і перапрацоўку драўніны з Белавежскай пушчы. Тут прыяжджалі людзі з розных канцоў у пошуках работы і заработку. Вакол фабрык паўставалі жылыя кварталы. Такія былі пачаткі Гайнаўкі як горада. 3 тых гадоў асталася шматнацыянальная і рэлігійная мазаіка, а таксама урбаністычны воблік горада з прамысловымі прадпрыемствамі на першым плане. Гайнаўка з’яўляецца цяпер адміністрацыйна-гаспадарчым і культурным цэнтрам нашага рэгіёну, гэта «вароты ў Белавежскую пушчу», гэта сядзіба Еўрарэгіёну Белавежская пушча - абяднання пакліканага з мэтай прыблізіць людзей і абшары памежжа па беларускі і польскі бок мяжы, каб разам ахоўваць унікальную прыроду, а з турыстыкі зрабіць галіну жыцця. Гайнаўка гэта горад гасцінных і добразычлівых людзей, гаспадарных і працавітых, якія кахаюць свой горад і пушчанскую прыроду.