«Courage»: што засталося ад беларускага пратэсту — стрым з Палуянам
2022-08-05 22:45
Дакументальны фільм пра беларускія пратэсты 2020 года "Courage" Аляксея Палуяна па-ранейшаму выклікае цікавасць у гледача. 5 жніўня фільм пакажуць у Варшаве, а 9-га — у Празе. Ці захоўваецца цікавасць да падзей 2020 года і да фільма? Што адбываецца з беларускай дакументалістыкай сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае рэжысёр
Аляксей Палуян.