- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ноч была надзіва светлай. Злавесна-барвовая поўня, што ўзнялася звечара па-над Дабранскай гарой, неўзабаве праяснела, зрабілася малочна-белаю і, павіснуўшы на голлі дрымотнай таполі, заліла наваколле туманным святлом. Адбіткі гэтага святла ляжалі на чорных люстрах лужын, на абмытым начной расой таполевым лісці, на дахах вясковых хат і на гладкай шэрстцы ката Барыса — аграмаднага сібірака, які сядзеў на шуле весніц і, лена варушачы канцом цяжкога, з руку таўшчынёй, хваста, мружыўся на поўню. (фрагмент)