- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада», у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012).
Крыніца: be.wikipedia.org
Споры о том, можно ли Белорусскую Народную Республику рассматривать в качестве реального государства со всеми его классическими атрибутами не угасают до сих пор. БНР проиграла борьбу за власть и существование, так и не успев закрепиться на политической карте Восточной Европы. Несмотря на это, она стала...… More
У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых...… More
У кнізе сабраны матэрыялы пра гістарычных асоб і іх радаводы. Біяграфічны даведнік прадстаўляе магчымасць пазнаёміцца з элітай міжваеннага Гродна 1919-1939 гг. Аўтар паспрабаваў як мага шырэй ахапіць паняцце «эліта». У спіс трапілі прадстаўнікі гарадскога самаўрада, адміністрацыі, рэдактары газет, настаўнікі...… More
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра...… More
Представляемая читателю книга включает в себя цикл статей, которые выходили на страницах газеты "Вечерний Гродно". "Новый Свет" – это название квартала в Гродно, примостившегося между улицами Горького и Ожешко, всего в нескольких шагах от центра города. Авторы неспешно прогуливаются вдоль улиц "Нового...… More
Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна...… More
У даведніку змешчана больш за 500 прозвішчаў дзеячаў беларускага руху першай паловы XX стагоддзя. Аўтар падрабязна спыняецца на іх сувязях з Гродна, намагаючыся як мага шырэй ахапіць кола гродзенскіх беларусаў і, тым самым, паказаць гісторыю беларускага нацыянальнага руху ў Гродне ў рэтраспектыве. Кніга...… More
Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім...… More
Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków...… More
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга...… More