- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавека найбольш інтрыгуе яго будучыня. Так было заўсёды. Нашы продкі невыпадкова для такіх роздумаў абралі апошнюю ноч у годзе. Яшчэ не так даўно, бо толькі неяк паўвеку таму назад, у беларускіх хатах новы год віталі не на „imprezach” з танцамі, як сёння, але ў атмасферы магіі і прапаведвання. І малыя, і старыя варажылі тады, што іх чакае ў бліжэйшай будучыні. Праўда, былі гэта проста гульні, але паціху кожны над сваім лёсам задумоўваўся. Палякі чамусьці дзеля гэтага прыдумалі „Andrzejki”, устаноўленыя імі месяц раней – мабыць і ў апазіцыі да нас, рускіх, бо без глыбейшага асэнсавання ў прыродзе. Пачатак года ёсць болей адпаведны, бо мае нейкае сымбалічнае значэнне.