- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пагроза спынення легендарнага фестывалю Басовішча і пошукі новага яго арганізатара паказалі, якое на самай справе ёсць цяпер наша асяроддзе. Мы — грамадскія дзеячы ці журналісты — часта даказваем, што ў „шматкультурным” Падляшскім ваяводстве наша меншасць найбольшая і вельмі актыўная ў многіх дзялянках жыцця. Маем жа процьму розных арганізацый, свае газеты, часопісы, іншыя выданні, таксама радыё- і тэлеперадачы. Маем яшчэ чыноўнікаў і палітыкаў, якія — асабліва ў час выбараў — прыкідваюцца быць рэпрэзентантамі „mniejszości białoruskiej”.