- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі віталі прадстаўнікі многіх урадаў і адзначылі галоўныя медыі свету. Аднак у Беларусі застаюцца іншыя палітвязні і ў сувязі з гэтым шэраг еўрапейскіх палітыкаў і міжнародных арганізацыяў выступілі з заклікам вызваліць усіх астатніх. Ініцыятарам звароту зноў стаў Марэк Мігальскі, бадай самы актыўны еўрапарламентар, калі гаворка ідзе пра Беларусь. У дакуменце падкрэсліваецца, што ў месцах пазбаўлення волі яшчэ знаходзяцца 13 палітвязняў. Сярод іх: Ігар Аліневіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Аляксандар Францкевіч, Сяргей Каваленка, Эдуард Лобаў, Арцём Пракапенка, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Павал Сырамалотаў і Яўген Васькевіч. У звароце тыповы набор слоў: што судовыя працэсы не былі справядлівыя, што не адпавядалі міжнародным стандартам. У ім чарговае патрабаванне неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, а таксама ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Дакумент акрамя Мігальскага падпісалі: спецдакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэс Херкель, дэпутат Бундэстагу Марылюізэ Бэк, Маскоўская Хэльсінская група, правабарончыя арганізацыі з Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Галандыі, цэнтр «Вясна», «Еўрапейская Беларусь», «Малады Фронт» ды іншыя.