- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гайнаўскага інжынера Міколу Бушко я ведаю здаўна, яшчэ з тых часоў, калі беларускі рух быў паўнакроўнай з’яваю. Беларускае грамадска-культурнае таварыства не падала ў склератычнае здранцвенне. Арганізацыя пульсавала маладою энергіяй. Мікола запамятаўся мне сваімі арыгінальнымі прапановамі, побач іншага інжынера, Кастуся Майсені. Гэта была парка нашых маладых інтэлігентаў сярод тадышняга вясковага одуму, што ўліваўся ў гарадскую, мяшчанскую стыхію, тратуарны натоўп.