- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 студзеня 2014 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння двойчы рэпрэсіраванага беларускага паэта, драматурга, празаіка Тодара Лебяды (Пятра Шырокава) (1914-1970). Таго самага Тодара Лебяды, які ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1980-х гадах было забыта і выкрэслена з гісторыі беларускай літаратуры. Але час вяртае таленты з небыцця. Вяртаецца паціху і творчасць Тодара Лебяды.