- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Быхаве на Магілёўшчыне ўжо ў 20-ы раз прайшлі нацыянальныя ўрачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства Аднак, як гэта не дзіўна, маштабнае свята беларускага пісьменства, гісторыі і культуры ў асноўным мела рускамоўны характар. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня. Месцам правядзення мерапрыемства абіраюцца гарады, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў Полацку. Затым сталіцамі свята сталі іншыя значныя культурныя цэнтры краіны.