- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ня помню дакладна: недзе пад канец мінулага стагодзьдзя або ўжо ўпачатку гэтага наладзілі аўтаматычную тэлефанічную сувязь сьвету з Крынкамі, у якія ў сярэдзіне 1990-х вярнуўся зь Беластоку ў родны дом Сакрат Яновіч. Тады стала магчыма пазваніць пісьменьніку наўпрост; раней трэба было званіць на крынкаўскую пошту і прасіць, каб вас злучылі зь ім уручную. Калі я першы раз пазваніў Сакрату наўпрост і павіншаваў яго з гэтым поступам цывілізацыі ў ягонай ваколіцы, ён сказаў: «Разумееш, нарэшце і Крынкі ўступілі ў дваццатае стагодзьдзе».