- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад Рэдактара. Абавязкі ў маёй асноўнай цяпер працы не дазволілі мне, на жаль, прысутнічаць у святкаванні юбілею 55-годдзя „Нівы”. „Часопіс” прадстаўляў там мой рэдакцыйны сябра, Аляксандр Максімюк, заадно старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў. Далучаючыся да перададзеных ім падчас юбілею віншаванняў, хачу падкрэсліць, што наш штомесячнік, заснаваны ў пачатку 90-х гадоў, узнік менавіта таксама дзякуючы „Ніве”. Мы ўсе – пачынаючыя тады журналісты і рэдактары, – вырасталі на „Ніве”, якая закараніла ў нас, як і сярод іншых тысяч чытачоў, беларускую нацыянальную свядомасць. І хаця таксама больш за паўвеку існуе ў школах на Беласточчыне навучанне беларускай мовы, то многія вывучылі яе якраз на старонках гэтага штотыднёвіка.