- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо амаль пяць гадоў на старонках нашага штомесячніка пастаянна друкуюцца ўспаміны Дзмітрыя Шатыловіча. І вось нядаўна, дзякуючы датацыі з Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, выйшлі яны асобнай кніжкай. У выданне ўвайшлі падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г.г. Гэтая хроніка – быццам летапіс. Год за годам спісаныя ў ім скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне – што даволі арыгінальнае – адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзначаны таксама бягучыя звесткі з грамадска-культурнага жыцця беларускай мяншыні, паколькі ў гэтым руху Дзмітрый Шатыловіч прысутны амаль ад пачатку.