- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі не было яшчэ моды на інтэрнэт-блогі, пачаў я быў пісаць своеасаблівы дзённік. 15 гадоў таму ў толькі што пакліканым мною штомесячніку „Tutaj” у родных Крынках стаў я змяшчаць запіскі „Даліна”, дзе аднатоўваў жыццё жыхароў з наваколля свайго Паўднёвага Вострава. Тыя занатоўкі час ад часу чытаю і сёння, прыпамінаючы сабе той не такі даўні яшчэ свет адыходзячай у нябыт вёскі, з якой выйшаў