- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сталася прыкметай добрага тону сцвярджаць, што сучаснае літаратуразнаўства перажывае выразны метадалагічны крызіс. Прычым не ў рэгіянальным, а ў глабальным значэнні, бо значная частка не толькі айчынных, але і заходніх вучоных прыйшло да высновы, што не існуе ідэальнага інструментарыя для глыбокага, усебаковага і эфектыўнага даследавання з’яў прыгожага пісьменства. Тым больш, што сама літаратура як від мастацтва перажывае яшчэ болей глыбокі і сістэмны крызіс, які заўважылі даўно ўсе, акрамя самой літаратуры, што свядома заплюшчыла вочы, не хочучы чуць і бачыць яскравыя знакі і прыкметы, што прадракаюць ёй хуткае і неотвратимое небыццё. Бо недзе на сподзе кволіцца надзея, што зможа яна перачакаць катаклізмы, і калі ўздыме павекі, то ўсё вернецца на кругі своя, а ўсе прадказанні так і застануцца незразумелымі і непатрэбнымі ідэаграмамі.