- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускамоунае асваенне спадчыны вялікага Адама Міцкевіча беларуская літаратура распачала з перакладу паэмы «Пан Тадэвуш», здзейсненага Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам сто сорак гадоў таму. На семдзесят гадоў пазнен з'явіўся першы беларускі пераклад санета Міцкевіча «Да Нёмна». Затым узніклі іншыя варыянты беларускамоўнага ўзнаўлення гэтага твора, засведчыўшы нарастанне яго прыцягальнасці для беларускіх перакладчыкаў. Увага да санета ў сярэдзіне васьмідзесятых і на пачатку дзевяностых гадоў вывела яго на ўзровень бадай ці не самага папулярнага твора Міцкевіча ў беларускай перакладной паэзіі і разам з тым не толькі адкрыла магчымасць, але і пазначыла сэнс шматварьмнтнага ўзнаўлення іншамоунан мастацкай спадчыны, у якой не перастае гучаць шчымлівая любасць да бацькаўшчыны. (фрагмент)